Палац Ліхтэнштэйнаў (Вена)
Палац Ліхтэнштэйнаў — палац у стылі барока, які належыць ліхтэнштэйнскай княжацкай сям'і. Размешчаны ў Альзергрундзе — 9-м раёне Вены.
З XIX стагоддзя частку яго тэрыторыі займае парк «Новы летні палац».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1687 годзе ліхтэнштэйнскі князь Ганс Адам I купіў у графа Вейкхард фон Аўэрсперга сад у Разау. У паўднёвай частцы зямлі князь пабудаваў палац, на поўначы ён стварыў бровар і памешчыцкія землі, якія сталі асновай для раёна Ліхтэнталь. У 1688 годзе было зладжана спаборніцтва на будаўніцтва палаца, сярод удзельнікаў гэтага спаборніцтва быў малады архітэктар Ёган Бернхард Фішэр фон Эрлах. Аднак яго малафункцыянальны «пранікальны» (ням.: durchlässiges) праект палаца быў адхілены князем.
Конкурс выйграў Даменіка Эджыдзіа Росі, але ўжо ў 1692 яго праект быў заменены праектам Даменіка Марцінелі. Будаўніцтва было завершанае ў 1700 годзе.
З 1805 па 1938 гады ў гэтым палацы размяшчалася сямейная калекцыя, адкрытая для публічнага прагляду.
У 80-х і 90-х гадах XX стагоддзея палац здаваўся ў арэнду музею сучаснага мастацтва, які ў 2001 годзе пераехаў у новае памяшканне.
29 сакавіка 2004 года ў палацы адкрыўся музей Ліхтэнштэйнаў, чыя калекцыя ўключае карціны і скульптуры чатырох стагоддзяў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Helmuth Furch: Herr Meister Ambrosius Ferrethi, Heiligenkreuzer Untertan und Richter in Steinbruch an der Leitha. Gartenpalast Liechtenstein. In: Mitteilungen des Museums- und Kulturverein Kaisersteinbruch. Nr. 38, 1995, S. 43–45.
- Bruno Grimschitz: Wiener Barockpaläste, Der Gartenpalast Liechtenstein in der Roßau. Wiener Verlag 1947, S. 6ff.
- Johann Kräftner, Gottfried Knapp (Hrsg.): Liechtenstein Museum. Ein Haus für die Künste. Das Gartenpalais in der Rossau. Prestel, Wien 2004, ISBN 3-7913-3138-8.
- Alfred Wolf: Alsergrund-Chronik. Von der Römerzeit bis zum Ende der Monarchie. Wolf, Wien 1981, ISBN 3-900447-00-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Ліхтэнштэйнаў (Вена)
- Website des Liechtenstein-Museums
- Palais Liechtenstein auf planet-vienna.com
- Gartenpalais Liechtenstein auf burgen-austria.com Архівавана 18 верасня 2007.